BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Агульнанацыянальная дыктоўка ў Дзень Роднай мовы

Музей Вольнай Беларусі, НАУ і Прадстаўніцтва па нацыянальным адраджэнні запрашаюць беларусаў з усіх куткоў свету ўзяць удзел у агульнанацыянальнай анлайн-дыктоўцы!

21 лютага, у Дзень роднай мовы, мы як ніколі можам выказаць нашу пашану і прадэманстраваць любоў да беларускай мовы.

Сёлета тэкст дыктоўкі будзе прымеркаваны да 100-годдзя з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава, які лічыў, што лёс беларускай мовы неразрыўна звязаны з незалежнасцю нашай краіны: “Будзе незалежнай Беларусь ‒ будзе ўсё. У тым ліку мова і культура”.

І сёння, калі перад беларусамі асабліва востра стаяць пытанні абароны незалежнасці, а значыць, і захавання мовы, мы ні ў якім разе не павінны забываць пра гэтыя мудрыя словы нашага славутага пісьменніка.

Нацыянальная дыктоўка пройдзе 21 лютага 2024 г. на канале BELSAT LIFE. Час трансляцыі: 19:00 па Менску; 18:00 па Вільні; 17:00 па Варшаве.

Аліна Коўшык, прадстаўніца па нацыянальным адраджэнні Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі, выступіць з уступным словам да дыктоўкі.

Дыктоўку прачытае Павел Латушка, намеснік кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі, кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення.

Далучайцеся да трансляцыі, дзе б вы ні былі! Поўны тэкст для праверкі можна будзе знайсці ў сацыяльных сетках Музея Вольнай Беларусі (Instagram и Facebook) адразу пасля заканчэння дыктоўкі.

Тэкст дыктоўкі прапанаваны Прадстаўніцтвам па нацыянальным адраджэнні.

Няхай жыве наша прыгожая мова і незалежная Беларусь!

Калі ласка, дбайце пра сваю бяспеку і карыстайцеся VPN!

Паводле прэс-рэлізу