Творчасць, якая дапамагае ў крызісны час. Пра гэта сёння расказваюць нашы госці – акцёры свабоднага тэатру, якія супольна працавалі над спектаклем «Выйсця няма». Гэта размова не пра тэатр, а больш пра тое, як праца дапамагае адаптавацца ў іншай краіне ды грамадстве.
Юлія Шаўчук
З намі маладыя акцёры Раман Шлыкаў і Таісія Пятрова. А таксама стваральнікі спектаклю, сярод якіх рэжысёрка і акторка Юлія Шаўчук.
– Я хацела, каб кожны вынес свой досвед, я не рабіла ніякіх высноваў. Але самым складаным для мяне гэта безумоўна было прыдумваць дзеянне. Тэатр гэта пра дзеянне, а там яго нуль, нідзе няма, усё перароблена. Я магу прабачыць гэта дзяўчыне, якая гэта пісала, гэта яе першая п’еса, але было вельмі складана менавіта з тэкстам працаваць.
РР: Шаноўныя акцёры, з вывучэннем мізансцэнаў тэксту былі нейкія праблемы, калі вы працавалі? Бо я так разумею, што багата тэксту менавіта ў гэтым спектаклю.
– Мы, па-першае, доўга працавалі над тэкстам, каб яго трошкі скампанаваць, каб ён падыходзіў пад план дзеянняў, які мы выбудавалі на гэты спектакль. Асабіста пра мяне, не скажу, каб тэкст склаўся складана. Гэта дыялогі, мне пашчасцілася, што няма вялікіх маналогаў. І таму, калі нават здараюцца белыя лісты, то заўсёды ёсць тая, якая дапаможа, падкіне рэпліку. Не скажу, што гэты тэкст даваўся складана.
РР: Маналогі гледачы больш запамінаюць, калі акцёр выходзіць з такім маналогам на сцэну, і доўга трымае на сабе ўвагу. Пытанне, як працавалася?
– У мяне больш пытанні былі з пластыкай, бо ёсць вельмі незвычайная пластыка, і менавіта скампанаваць разам вялікую колькасць тэксту, і плюс яшчэ трымаць у галаве які рух я павінна рабіць падчас гэтай часткі тэксту, плюс яшчэ ззаду ідзе анімацыя, і я павінна тры хвіліны і 50 секундаў штосьці расказваць. Тое, што мне трэба шмат задач разам выконваць, вось гэта не тое што выклікае праблемы, але такі чэлендж. З тэкстам у мяне не было пытанняў, былі пытанні толькі ў тым, што я пачынаю яго вучыць, я яго ўжо вывучала, і потым я на кожную рэпетыцыю прыходзіла, і проста мы гэты тэкст рэзалі, і прыходзілася ўсё па новай рабіць. Але з самым тэкстам, як ён напісаны, не было праблемаў.
Цалкам размову слухайце ў далучаным файле:
Спектакль створаны ў рамках тэатральнай лабараторыі, якая дзейнічае пры Беларускім свабодным тэатры. А сам тэатр, які яшчэ ў Беларусі стаўся сімвалам вольнага тэатральнага мастацтва, цяпер функцыянуе за мяжой, як і большасць непадкантрольных цэнзуры беларускіх праектаў.
Беларускае Радыё Рацыя