BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Акцыя да Ночы паэтаў у Варшаве

У нядзелю, 27 кастрычніка, беларусы Варшавы прысвячаюць традыцыйную нядзельную акцыю ўшанаванню памяці забітых у Чорную ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года.

Дата: 27 кастрычніка. Час: 14.00 (час мясцовы).

Месца: помнік Каперніку, Варшава. 

Ноч расстраляных паэтаў — чорная дата на старонках нашай гісторыі.

 Дзень жалобы і дзень абурэння. 

Дзень смутку і дзень нязгоды. 

Дзень нянавісці і дзень любові. Нянавісці да жорскіх забойцаў і бязмернага жалю да бязвінных ахвяраў. 

Каб не забываць пра подласць, каб не забываць пра здраду, каб шанаваць адданасць і вернасць, мужнасць і годнасць мы мусім штогод адзначаць гэты дзень.

Удзел вольны.

Арганізатары