14 сакавіка шматкультурны вакальна-танцавальны гурт “Вянок” і балетнае агніска “Вянок-балет” паўдзельнічаюць у агульнапольскім конкурсе сучаснага танца “CITY OFF DANCE”.
Як з’явілася ідэя стварэння творчай прасторы? Ці толькі беларускія танцы развучваюць удзельнікі “Вянка”? І якую мову выбралі для правядзення заняткаў у шматкультурным вакальна-танцавальным гурце? На гэтыя і іншыя пытанні адказаве харэограф і мастацкі кіраўнік “Вянка” Аксана Прус у гутарцы з Юліяй Сівец.

РР: Давайце пачнем з таго, што ў гэтую суботу, 14 сакавіка, шматкультурны вакальна-танцавальны гурт «Вянок» і балет «Вянок» будуць удзельнічаць у конкурсе. Што гэта за конкурс?
Аксана Прус: Штогод мы ўдзельнічаем у агульнапольскім конкурсе “CITY OFF DANCE”. Гэты конкурс адбываецца на тэрыторыі нашага горада Беласток. Таму мы вельмі зацікаўленыя. Не трэба шукаць сродкі на транспарт, не трэба нікуды ехаць, прыходзім і адразу працуем на месцы.
Штогод мы выступаем у катэгорых: “танец класічны і іншая форма танца”. Гэта калектыў балетны. А калектыў народны выступае ў катэгорыі “народны танец”. А ў гэтым годзе ёсць яшчэ адна вельмі цікавая катэгорыя: “этнічны танец”. І мы маем магчымасць паказаць танцы народаў свету. І для нас гэта вельмі цікава.
РР: А як узнікла ідэя ўтварэння такога танцавальнага гурта, як «Вянок»?
Аксана Прус: Што тычыцца назвы «Вянок». Я шмат гадоў таму пачынала танцаваць у Гародні ў мастацкім гурце «Вянок», які быў вельмі вядомы. Пачынала як малая дзяўчынка ў малой «Крынічцы». А пазней, як стала дарослай асобай, я перайшла танцаваць у дарослы гурт менавіта з такой назвай. Яго ўзначальваў Мікалай Міхайлавіч Окаракаў. Два гады таму ён памёр. Ён прывіў мне любоў да народнага танца. Нягледзячы на тое, што гэта быў аматарскі калектыў, я потым здабыла харэаграфічную адукацыю. Але тыя эмоцыі, які ён даў мне ў дачыненні да народнага танца, я іх ніколі не забуду, гэта на ўсё жыццё. І гэтая назва «Вянок», мне здаецца, са мной застанецца да канца. Ёсць «Вянок» і з ім ужо нічога нельга зрабіць, ён будзе.
Спачатку, летась у канцы жніўня, мы сабралі шматкультурны вакальна-танцавальны гурт пад назвай «Вянок». Дала магчымасць пайсці пад свае крылы фундацыя на карысць адукацыі фармальнай і нефармальнай і інтэграцыі грамадскай «Эмпатыя». Я ўдзячная гэтым тром жанчынам, – украінка, беларуска і полька, – гэта тыя жанчыны, якія тры гады таму стварылі фундацыю і пачалі дзейнічаць на карысць адукацыі фармальнай і нефармальнай. І пад крыламі гэтай фундацыі ўзнік спачатку вакальна-танцавальны гурт. Чаму вакальны? Таму што я ўжо шмат гадоў працую разам са спадарыняй Аксанай Галамбоўскай, і шмат дзяцей таксама хацела працягваць спяваць народныя песні. І я прыцягнула яе да новага гурта. І нам вельмі атрымліваецца спалучаць вакальнае і танцавальнае мастацтва разам.

У студзені я перастала працаваць з Паляшскім інстытутам культуры, і той балет, які танцаваў раней са мной у Доме культуры «Śródmieście», потым у Падляшскім інстытуце культуры, мы перайшлі таксама пад крылы фундыцыі «Эмпатыя». І стварылася такая вялікая мастацкая прастора, якую мы назвалі «Вянок». І ў ёй ужо ёсць два свае «Вянкі»: адзін – вакальна-танцавальны, другі – балетны. Ва ўсёй прасторы ў нас займаецца цяпер каля 100 чалавек.
Цалкам размова:
Беларускае Радыё Рацыя






