Акустычная імпрэза з удзелам маладых рознажанравых беларускіх праектаў адбудзецца ў Варшаве ў суботу, 22-га лютага. Падзея пройдзе ў бары Beer Station Praga.

“Для нас такі фармат будзе незвычайным”, – распавёў удзельнік канцэрта, вакаліст гурта “Сербскі нож” Сяргей:
– Гэта будзе першы акустычны канцэрт гурта “Сербскі нож”. Мы ўжо рыхтуем акустычную праграму, для нас гэта эксперымент. Цікава, што атрымаецца, заўжды цікава прыводзіць штосьці новае. У цэлым працуем зараз над новым альбомам, працуем над сінгламі, работа кіпіць, перспектыў ніякіх – як звычайна.
РР: Якім будзе новы альбом?
– Мы пакуль не ведаем, якім ён будзе, спадзяюся, што непадобным да ўсіх папярэдніх. Заўжды хочацца чагосьці новенькага, а якое гэта новае будзе, ужо дыктуе логіка падзеяў і лёс. Але мы стараемся зрабіць больш эксперыментальнае, больш электроннае, больш складанае.
У сакавіку гурт “Сербскі нож” далучыцца да іншага канцэрта, які пройдзе 14 сакавіка ў пабе 2kola.
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:
Беларускае Радыё Рацыя






