BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Акустычны канцэрт беларускіх песень у Варшаве

У нядзелю, 21 снежня, у Варшаве (Syrena, Wilcza 30) адбудзецца акустычны канцэрт беларускіх песень. Пачатак 18.00.

Прагучаць песні на вершы беларускіх паэтаў пачатку ХХ стагоддзя – Алеся Гаруна і Янкі Купалы.

Гэтыя тэксты, напісаныя сто гадоў таму, дзіўным чынам адгукаюцца ў сённяшніх перажываннях уцекачоў з Беларусі і Украіны: туга па родным краі, адчуванне страты і пошукі надзеі.

І няхай кожны і кожная задумаецца: што я магу зрабіць, каб спыніць гэта?

Удзельнікі канцэрта:

Арцём Быстрык – песні на вершы беларускіх паэтаў;

Алесь Дзянісаў – акустычная праграма.

Уваход – данэйшн. Увесь збор з квіткоў пойдзе на дапамогу сем’ям з дзецьмі, якія знаходзяцца ў Польшчы ў цяжкім матэрыяльным становішчы.

Арганізатары