Калядны акустычны канцэрт Лявона Вольскага і Паўла Трыпуця адбыўся ў Беластоку ўвечары 19 снежня 2025 году. Асаблівую атмасферу імпрэзе надаў акустычны фармат — цёплы і камерны.

Пра сваё стаўленне да Лявона Вольскага распавядае кіраўнік Беластоцкага музычнага клубу Антон Сіроцін:
– Проста вельмі класны чалавек. З ім заўсёды вельмі прыемна мець стасункі. Па-другое, ну канешне для беларускай культуры і наогул для беларускасці – гэта ікона, якая больш значная за ўсіх астатніх дзеячоў і нават палітыкаў.
Для Лявона Вольскага канцэрт у Беластоку адрозніваўся ад выступу на іншых пляцовак туру па Польшы:
– Спадабалася. Гарачыя людзі. І ўсё спадабалася. Спадабалася тое, што тут практычна быў рок-канцэрт, людзі «калбасіліся» як на электрычным канцэрце. І гэта адрозненне беластоцкага канцэрту ад усіх астатніх канцэртаў нашага туру. Хаця і ў Кракаве было горача.
У межах каляднага туру музыкі наведаюць каля тузіна гарадоў Польшы і Літвы.
Цалкам матэрыял:






Беларускае Радыё Рацыя






