BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Акварэлія Новік: Мая мара – наведаць з канцэртам ЗША

Падрыхтоўка да гукання вясны, канцэрты ў Нямеччыне ды Польшчы ды мары пра вандроўку ў ЗША. Так пачаўся творчы 2025 год для спявачкі Акварэліі Новік, якая зараз знаходзіцца ў эміграцыі.

Падрабязней распавядае сама творца:

– Мне б толькі падарожнічаць ды выступаць. Я гэтую справу вельмі люблю. Я ніколі не была ў ЗША з канцэртамі, і ў мяне мара – з’ездзіць туды. Можа яна здзейсніцца ў гэтым годзе, хто ведае.

Акварэлія Новік спадзяецца, што 2025 год, як і папярэдні 2024, для яе стане годам канцэртаў і фестываляў, выступаў сольна і на розных імпрэзах.

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя

Фота з ФБ Акварэліі Новік