Арганізацыя кватэрнікаў, правядзенне Купалля ў беларускіх дыяспарах, вандроўкі ды рэпетыцыі.

Такімі падзеямі цяпер насычанае жыццё беларускай спявачкі Акварэліі Новік, якая вымушана знаходзіцца ў эміграцыі. Падрабязней у аповедзе самой рэспандэнткі:
-Зараз пачынаецца летні перыяд – купальскі. У нас з гуртом “Крыві” запланаванае правядзенне Купалля ў розных месцах і краінах. І мы сустракаемся праз тыдзень і ў нас будзе не Купалле, мы будзем спяваць на зачыненым мерапрыемстве ў Берліне. Там мы парэпетуем, абмяркуем нашыя планы і будзем рабіць Купалле.
Акварэлія Новік дадала, што сачыць за бягучай творчай дзейнасцю можна, напрыклад, праз яе персанальную старонку ў фэйсбук.
Беларускае Радыё Рацыя