“Прыгоды дзядзі Віці на Валадарцы” – у Вільні ў гэтую пятніцу, 27 верасня, пройдзе прэзентацыя чарговай кнігі журналіста і былога палітвязня Алега Груздзіловіча. У кнігу ўвайшлі вершы і малюнкі, якія ён дасылаў з Магілёўскага СІЗА сваім унукам, а таксама адзін напісаны пазней.

Як кажа Алег Груздзіловіч, ён абазначыў жанр сваёй кнігі як кніга для дзяцей з дарослымі, а не проста для дзяцей і дарослых. Каб яны маглі нешта патлумачыць дзецям.
– Неяк спрабаваў прытрымлівацца гэтага дзіцячага фармату. Але там шмат рэчаў, якія трэба тлумачыць. Маёй старэйшай ўнучцы тады было 13 гадоў, нават ёй некаторыя рэчы трэба было тлумачыць. І таму я потым дапісаў тлумачальныя тэксты фактычна на кожны верш.
Пагутарыць з аўтарам “прыгодаў”, а таксама з аўтарам прадмовы да кнігі – псіхолагам Вольгай Вялічкай – можна будзе ў гасцёўні Беларускай Рады культуры ў Вільні 27 верасня а 19.00. А таксама там можна будзе набыць кнігу. Яна выйшла першым накладам 200 паасобнікаў дзякуючы выдавецтву Kamunikat.org з Беластока.
Цалкам матэрыял:




Беларускае Радыё Рацыя






