Літаратурны семінар «Бязмежжа» працягвае сваю працу. Учорашні другі дзень атрымаўся надзвычай напружаным. Адбылося больш 10-ці выступаў пісьменнікаў, выдаўцоў, прадстаўнікоў творчых арганізацый.
Прафесар Алег Латышонак распавёў гісторыю стварэння Цэнтра беларускай культуры ў Беластоку.
– Зверху былі прапановы, думкі, ідэі, што такі цэнтр трэба стварыць, але тады нічога не атрымалася. І вось падчас візіту Анджэя Дуды ў Залешанах, гэта было 2 гады таму, ён тады, як першы польскі прэзідэнт, ушанаваў нашыя ахвяры. Затым была сустрэча ў Бельску-Падляшскім у Беларускім Ліцэі з беларускім актывам, сабралася каля 100 чалавек. Там мы зноў паднялі гэтую ідэю, і маршалак Касіцкі паабяцаў, што ён гэты цэнтр створыць.
Сёння заключны, трэці, дзень працы літаратурнага семінару «Бязмежжа».
Беларускае Радыё Рацыя