BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Алена Зуй-Вайцяхоўская: Прыедзем на “Тутаку” з новым матэрыялам

Фэст “Tutaka” адбудзецца з 12 па 14 ліпеня пад Беластокам. Наведвальнікаў чакае вялікая праграма: ад прэзентацый праектаў, інтэрактыву, дыскусій, кірмашу і шматлікага іншага – да музычнай пляцоўкі. На апошняй выступіць і гурт Zui. З чым – распавяла вакалістка Алена Зуй-Вайцяхоўская:

Для мяне гэта перш за ўсё сустрэць сяброў з “Тутакі”. Канешне, у нас з’явіўся новы беларускі матэрыял, які мы стваралі як раз такі з “Тутакай”. І пры дапамозе Польскага тэатральнага інстытута. У нас была сумесная рэзідэнцыя, у рамках якой мы стварылі беларускамоўны альбом, і хутка ён пабачыць свет.

Убачыць выступ гурта Zui і першымі ацаніць новыя песні калектыву можна будзе ў фінальны дзень фэсту “Tutaka”.

Беларускае Радыё Рацыя