BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Алесь Аркуш прэзентаваў сваю новую кнігу на Мазурах сярод мастакоў

Мастакі, якія другі тыдзень працуюць на пленэры на Мазурах у мястэчку Вількасы на беразе маляўнічага возера Нягоцін, наладзілі прэзентацыю кнігі вершаў беларускага паэта Алеся Аркуша. Пленэр міжнародны – у ім удзельнічаюць мастакі з Польшчы, Беларусі, Украіны, ЛІтвы і Славакіі. У вечарыне ўзялі ўдзел таксама сябры студыі выяўленчага мастацтва з суседняга горада Гежыцка.

Дарыюш Жэйма, Алесь Аркуш і Эдвард Галустаў.
Дарыюш Жэйма, Алесь Аркуш і Эдвард Галустаў.

Кажа кіраўнік пленэру, мастак Эдвард Галустаў:

– Спадзяюся, што і для Алеся гэта таксама новы досвед, бо я не думаю, што калісьці ён меў на сваёй прэзентацыі столькі мастакоў. Ужо чуў шмат цікавых водгукаў. Усім вельмі спадабалася. Тым больш усё ж такі для палякаў пачуць сапраўдную літаратурную беларускую мову – гэта быў такі новы досвед. І такі цудоўны пераклад.

Новы зборнік вершаў Алеся Аркуша «Чаму праўда такая слабая?» двухмоўны – па-беларуску і па-польску. Кнігу на польскую мову пераклала прафесар з Любліна Беата Сівэк. Па-польску вершы на прэзентацыі чытаў мастак з Торуні Дарыюш Жэйма. Кніга выйшла сёлета ў лонданскім выдавецтве “Скарына”.

На прэзентацыі кнігі Алеся Аркуша на Мазурах.
На прэзентацыі кнігі Алеся Аркуша на Мазурах.
На прэзентацыі кнігі Алеся Аркуша на Мазурах.
На прэзентацыі кнігі Алеся Аркуша на Мазурах.
На прэзентацыі кнігі Алеся Аркуша на Мазурах.

Беларускае Радыё Рацыя