

21 снежня ў Беластоку ў прасторы “Новая Зямля” адбылася сустрэча з літаратарам Алесем Аркушам і прэзентацыя ажно чатырох кніг, якія выйшлі апошнім часам. Былі прадстаўлены раман «Запавольваньне», зборнік вершаў «Чаму праўда такая слабая?» і зборніка выбранай паэзіі «Ня думаць пра сон і паразы». Таксама Алесь Аркуш расказаў пра калектыўны зборнік літаратуразнаўчых тэкстаў «Беларуская літаратура пасля 1986 года. Новы погляд», які выйшаў пад рэдакцыяй прафесара Андрэя Масквіна.
Паэт распавёў таксама пра заснаваную ім паэтычную кніжную серыю «Брукаванка». У першым выпуску ён уклаў сваю выбраную паэзію.
На сустрэчы, якая прайшла ў цёплай сяброўскай атмасферы, былі іншыя літаратары, прадстаўнікі беларускай дыяспары, вядомыя мастакі.



Ладзік Майніч, Беларускае Радыё Рацыя






