Сумесна з Прадстаўніцтвам па нацыянальным адраджэнні АПК распрацоўку рэгістра аб’ектаў, якія прадстаўляюць гісторыка-культурную каштоўнасць для Беларусі, у замежжы вядзе блогер, актывіст, сябра ўправы Нямецка-беларускага таварыства Алесь Чайчыц. Пералік будзе ўтрымліваць ад памятных адрасоў да музейных калекцый, – адзначыў рэспандэнт:
– Такая ідэя лётала ў паветры сярод розных маіх знаёмых. Ну і плюс, маю дачыненне з беларускай дыяспарай ужо вельмі шмат гадоў, гадоў дваццаць – дваццаць пяць. І ў Расеі, і ў Брытаніі, цяпер у Нямеччыне. Ёсць перад вачыма, як беларускія адрасы, беларускія нейкія памятныя месцы знікаюць і забываюцца. Альбо інфармацыя пра іх фігуруе ў нейкім разрозненым выглядзе.

“Зараз створаная база з больш як 300 аб’ектаў па ўсім свеце, вядуцца кансультацыі з экспертамі наконт удасканалення сістэмы класіфікацыі,” – дадаў Алесь Чайчыц.
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя






