BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Алесь Чумакоў і Таццяна Ячная ў Познані

У нядзелю, 5 студзеня, гусляр Алесь Чумакоў і спявачка Таццяна Ячная граюць у Познані адразу два калядныя канцэрты.

У 13.30 будзе канцэрт калядак у касцёле на Шэўскай.

Пад акампанемент беларускіх гусляў вы пачуеце калядныя і навагоднія песні з Англіі, Ірландыі, Шатландыі, Уэльсу, Гішпаніі, Італіі, Францыі, Даніі, Фінляндыі, Румыніі, Украіны, Беларусі, Латвіі, ЗША, Венесуэлы і канешне ж Польшчы ў перакладах класікаў і сучасных беларускіх паэтаў на беларускую мову. 

Уваход вольны, і будзе стаяць скарбонка для данатаў.

Час: 13.30. Месца: Szewska, 18, Познань.

А ў 17.00 завітвайце працягнуць каляднае падарожжа ў прастору «МУ». 

Уваход — данаты.

Час: 17.00

Месца: прастора «МУ», Fredry 5, Познань.

Арганізатары