BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Алесь-Францішак Мышкевіч адсвяткаваў сваё 40-годдзе вялікім канцэртам

Алесь-Францішак Мышкевіч – лідар бэнду The Superbullz, бас-гітарыст гуртоў Volski і J:Морс – адсвяткаваў у Варшаве сваё 40-годдзе.

У клубе Beer Station Praga музыка зладзіў вялікі канцэрт, у якім прынялі ўдзел Лявон Вольскі, Уладзімір Пугач, Дзяніс Дудзінскі ды іншыя.

“Сёння я адчуваю сябе шчаслівым”, – прызнаўся Алесь-Францішак нашаму радыё.

-40 гадоў, палёт цудоўны! Прыйшло шмат сяброў. Усе адгукнуліся. Прыйшлі і знаёмыя, і сябры, і проста людзі, якія ходзяць на ўсялякую творчасць. Чаму я вельмі рады, таму, што гэта натхняе, што ты не адзін.

Імпрэза прайшла пры поўнай зале.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя