
Якія планы мае гістарычны клуб у Беластоку «Твая Гісторыя»? Чаму так мала ахвотных вадзіць дзяцей на беларускія заняткі выходнага дня? А таксама пра тое, што з’яўляецца асноўнай праблемай беларускай дыяспары на прыкладзе Беластоку?
На нашы пытанні адказвае сённяшні госць – Алесь Кіркевіч, на размову з якім запрашае Яна Запольская.
РР: Якія далейшыя планы на развіццё клуба? І ці падтрымліваеце такое меркаванне, што сярод беларусаў беластоцкай дыяспары ёсць вялікае зацікаўленне да гістарычных тэмаў?
– Клуб цяпер не Beer&History а «Твая Гісторыя». Beer&History гэта той фармат, калі мы сустракаліся ў бары. Зараз мы працуем у сацыяльных сетках – Інстаграм, Фэйсбук, тэлеграм у вялікай колькасці, там штодзённыя пасты, то бок гэта фактычна гістарычны паблік.
– Офлайн мы сустракаемся не так часта як раней – не кожны тыдзень, не кожную сераду – але стараемся пры магчымасці запрашаць цікавых гісторыкаў і з Беластоку, і калі хто прыязджае – вось у нас быў Лобач Уладзімір, Мікола Волкаў прыязджаў і распавядаў нам пра баталістыку Вялікага Княства Літоўскага. Пры нагодзе калі нехта прыязджае, мы сустракаемся ў такім нерэгулярным фармаце, таму што мы працуем за свае сродкі, свой час укладаем. Няма ніякай рэгулярнасці, і гэта фактычна ў час вольны ад працы і нейкіх асноўных заняткаў.
РР: І пакуль, прынамсі ў бліжэйшай перспектыве гэта будзе выглядаць такім чынам? Сустрэчы ў памяшканні хаба «Новая зямля»?
Так, хаб вельмі гасцінна нас прыняў, тут цудоўныя памяшканні, ёсць сталая публіка, якая тут ходзіць на мерапрыемствы. Хтосьці сумуе за тым «піўным фарматам» які калісьці быў, хтосьці наадварот не хадзіў туды, а пачаў хадзіць тут. А бліжэйшым часам, думаю, вырашыцца лёс клуба: ці мы будзем далей сустракацца, ці мы будзем далей працаваць, ці развітаемся. Таму што ў кожнага ёсць шмат працы, шмат сваіх справаў, і не маючы ніякай падтрымкі ці базы, усё ж-такі цяжка гэта цягнуць калі ты робіш не нешта аднаразовае, а рэгулярнае.
Цалкам размову слухайце ў далучаным файле:
Нашым госцем быў журналіст, адзін са стваральнікаў беластоцкага гістарычнага клуба «Твая Гісторыя», Алесь Кіркевіч, з якім размаўляла Яна Запольская.
Беларускае Радыё Рацыя






