BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Алесь Плотка правядзе анлайн-лекцыю да Ночы расстраляных паэтаў

Беларускі літаратар і музыка Алесь Плотка правядзе анлайн-лекцыю, прысвечаную Ночы расстраляных паэтаў “Расстралянае адраджэнне: беларуска-украінскія літаратурныя зносіны ад 1928 да 2025 года”.

Алесь Плотка

“Да мяне звярнуліся беларусы Амерыкі з прапановай зладзіць падзею – і я падтрымаў”, – распавёў спікер.

-Я прапанаваў такую тэму, бо я зараз у гэта занураны, перакладаю багата ўкраінскае расстралянае адраджэнне. Прачытаць нейкія пераклады, якія нідзе не публікаваліся і не гучалі. Таксама расказаць пра цікавую падзею, пра 1928-мы год, бо ў гэтым годзе прыязджала вялікая дэлегацыя ўкраінскіх творцаў у БССР.

Арганізатары падзеі – Association of Belarusians in America і Volia Broughman. Івэнт пройдзе 1 лістапада (https://fb.me/e/3ipKGRZd1 )

Цалкам гутарка:

Беларускае Радыё Рацыя