BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Алесь Смалянчук рыхтуе да друку кнігу «Краёўцы і Беларусь»

Гісторык Алесь Смалянчук падрыхтаваў да выдання працу, прысвечаную краёвай ідэі і беларусам у ёй. Як вядома, краёўцы напачатку ХХ ст. адстойвалі самастойнасць земляў былога Вялікага Княства Літоўскага з павагай да правоў усіх карэнных жыхароў Краю.

Алесь Смалянчук

Наколькі актуальная гэтая ідэя ў наш час, разважае прафесар Алесь Смалянчук:

– Тое што прапаноўвалі краёўцы: міжканфесійная і міжнацыянальная талеранцыя, гэта ўзяемападтрымка, гэта кантакты розных нацыянальных групаў. Гэта ўсё належыць да безальтэрнатыўных каштоўнасцяў сучаснай цывілізацыі. Гэта будзе заўсёды жыць і існаваць, асабліва ў сучасным свеце, калі ідзе гэтая крывавая вайна ва Украіне, калі сёння павялічваюць выдаткі на абарону Літва, Польшча і ўсе суседзі, Беларусь у тым ліку. Мы ведаем палітычную сітуацыю ў Еўропе, дзе ўсё часцей рэй вядуць правыя кансерватыўныя сілы. Тэма даволі актуальная сёння, нечакана нават.

Асобныя раздзелы ў даследаванні распавядаюць пра шлях да Беларусі краёўца Рамана Скірмунта і пра беларуса сярод краёўцаў Антона Луцкевіча. Як разлічвае аўтар, кніга пад загалоўкам «Краёўцы і Беларусь» будзе выдадзеная сёлета па-беларуску й па-польску.

Беларускае Радыё Рацыя