BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Альгерд Бахарэвіч: Працую над берлінскім раманам, але справа пасоўваецца павольна

Праца над новымі творамі, перакладамі, вандроўкі ды прэзентацыі. Усё гэта тое, чым жыве ў эміграцыі беларускі літаратар Альгерд Бахарэвіч, які знаходзіцца ў Нямеччыне, – кажа сам аўтар:

– Сёння я спрабую далей пісаць свой берлінскі раман, але часу для гэтага застаецца не так шмат, таму што як летась і пазалетась я маю вельмі шмат выступаў, вельмі шмат імпрэзаў у розных гарадах і на розных сцэнах. Таму праца над раманам пасоўваецца павольна.

Альгерд Бахарэвіч
Альгерд Бахарэвіч

З апошняга – Альгерд Бахарэвіч удзельнічаў у фестывалі Poetica у Кёльне ў Нямеччыне. “Імпрэза была прысвечаная тром аўтарам – разам са мной для кёльнскай публікі чыталі і размаўлялі брытанская паэтка Джоэл Максуіні і егіпецкі пісьменьнік Хайсам Эль-Вардані,” – піша аўтар у сацыяльных сетках.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя