BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Альгерд Бахарэвіч стаў лаўрэатам Ляйпцыгскай кніжнай прэміі

Беларускі пісьменнік Альгерд Бахарэвіч стаў лаўрэатам Ляйпцыгскай кніжнай прэміі еўрапейскага паразумення за раман “Сабакі Еўропы”. У Беларусі раман у 2022 годзе атрымаў статус «экстрэмісцкіх матэрыялаў». Але гэта толькі паспрыяла рэкламе твора, кажа Альгерд Бахарэвіч.

Кніга, дзякуючы гэтаму, з аднаго боку, набыла яшчэ большую вядомасць, пастаўлены спектакль па ёй беларускім свабодным тэатрам. На найлепшых сцэнах свету спектакль паказаны, але для мяне гэта натуральна. Нямецкі пераклад — для мяне гэта вельмі важная падзея ў жыцці.

Раман “Сабакі Еўропы” быў выдадзены па-нямецку ў лютым 2024 года выдавецтвам Voland & Quist у перакладзе Томаса Вайлера. Цырымонія ўзнагароджання адбудзецца 26 сакавіка 2025 году падчас адкрыцця Ляйпцыгскага кніжнага кірмаша.

Беларускае Радыё Рацыя