Правядзенне літаратурнай секцыі на фестывалі “Minsk x Minga”, удзел у Франкфурцкім кніжным кірмашы ды выступ на “Ночы (не)расстралянай паэзіі” у Берліне. Гэта падзеі, якімі было насычанае творчае жыццё беларускага літаратара Альгерда Бахарэвіча ў эміграцыі за апошні месяц, – распавёў сам творца:
– У Літаратурным калоквіуме Берліна, у такім вельмі значным, важным для Берліна месцы, ужо некалькі гадоў запар адбываюцца вечары. І я ў «Ноч (не)расстралянай паэзіі» прачытаў урыўкі з апавядання Платона Галавача «Уцякач» у перакладзе на нямецкую мову. На вечарыне гучалі самыя розныя творы той самай беларускай паэзіі, якая была знішчана сталінскім рэжымам.

Альгерд Бахарэвіч дадаў, на «Ночы (не)расстралянай паэзіі» чыталіся вершы і проза забітых беларускіх паэтаў ў арыгінале і ў нямецкіх перакладах, быў ідыш, была музыка. “Зала была поўная ўважлівай і ўдзячнай публікі, як нямецкай, так і беларускай. Гучалі песні, пераклады – і сведчанні,” – так напісаў пра падзею ў сацыяльных сетках сам аўтар.
Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя






