BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Аліна Коўшык: Імя Васіля Быкава сёлета будзе гучаць шырока

Супольна рыхтуемся да святкавання 100-годдзя Васіля Быкава. Пра гэта кажа прадстаўніца па нацыянальным адраджэнні Аб’яднанага пераходнага кабінету Аліна Коўшык. Яна паведаміла аб падрыхтоўцы супольных мерапрыемстваў з Беларускай радай культуры ды з Радай БНР.

«Прайшлі першыя сустрэчы, дзе абмяркоўваліся планы ўшанавання народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава», кажа Аліна Коўшык.

– Зараз мы будзем шукаць магчымасці як гэта зрэалізаваць, але напэўна імя Васіля Быкава будзе гучаць сёлета гучна. Мы будзем яго ўзгадваць пры розных нагодах. Нашай задачай ёсць зрабіць так, каб пры розных іншых падзеях узгадаць Васіля Быкава, і заявіць пра тое што гэта наш, беларускі пісьменнік. Ён не савецкі, ён сапраўды быў вялікім патрыётам Беларусі і беларушчыны.

Васіль Быкаў узняў беларускую літаратуру на сусветны ўзровень і быў у першым шэрагу змагання за аднаўленне незалежнасці Беларусі, за нацыянальнае Адраджэнне, прыгадваюць беларускія палітыкі і плануюць мерапрыемствы да стагоддзя народнага пісьменніка. Ён нарадзіўся 19 чэрвеня ў 1924-ым годзе ў вёсцы Бычкі Ушацкага раёну.

Беларускае Радыё Рацыя