
Прадстаўніца Аб’яднанага пераходнага кабінету па нацыянальным адраджэнні Аліна Коўшык падвяла вынікі Тыдня роднай мовы.
“Мяне вельмі радуюць цяперашнія тэндэнцыі: нацыянальнае свята насамрэч закранула беларусаў”, – адзначыла яна:
– Сёлета Дзень беларускай мовы быў больш, чым проста днём. Можа нам не ўдалося зрабіць месяц беларускай мовы, але тыдзень – гэта дакладна. Па нашых назіраннях, па сацыяльных сетках, па пэўнай аналітыцы, якую мы атрымалі, мы бачым, што сапраўды Дзень роднай мовы, як ніколі ўскалыхнуў беларусаў. Я прачытала хіба сотні пазітыўных допісаў, вершаў, словаў прысвечаных нашай мове.
Аліна Коўшык заклікала ўсіх беларусаў карыстацца роднай мовай.
“Гэта шчыт, які нас абараняе”, – дадала яна.
Беларускае Радыё Рацыя