BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Аляксандр Адамковіч пра мастацкі пленэр ТБК

Фота facebook.com/aliaksandr.adamkovich

Нягледзячы на ўсе складанасці, якія ўзніклі сёлета, Таварыства беларускай культуры ў Літве не адмовілася ад правядзення свайго традыцыйнага мастацкага пленэру. Але сёлета ён адбудзецца не ў самой Вільні, дзе звычайна праходзіў, а ў сельскай мясцовасці ў вёсцы Тургеляй побач з літоўска-беларускай мяжой.

Кажа старшыня Таварыства беларускай культуры ў Літве Аляксандр Адамковіч:

– Ёсць планы пра новыя выставы, ёсць планы пра сам пленэр, пра новых мастакоў. Спадзяюся, што ўсё гэта будзе працягвацца.

Пленэр будзе адбывацца з 2 па 6 верасня. Традыцыйна ў ім бяруць удзел беларускія мастакі. Сёлета акрамя беларускіх запрошаны творцы з Літвы, Латвіі і Эстонію.

Беларускае Радыё Рацыя