BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Аляксандр Багданаў: Нашая мэта — аб’яднацца праз музыку і мастацтва

Сёння, 26 студзеня, у Варшаве адбудзецца канцэрт, у якім прымуць удзел беларускія музыкі.

Ладзіць падзею дабрачынны праект Belarus Outside Sound System на чале з Аляксандрам Багданавым. Ён распавядае:

– На галоўнай сцэне выступяць толькі “жывыя” гурты, гэта – «Разбітае сэрца пацана», Сяргей Пукст і Вава Агаян, гэта праект двух Стасаў з гурта The Toobes, новы праект «Лёс» і гэта праект, гітары і барабаны, гэта праект Ілля Чарапко і бубнача Аляксея Тарасевіча.

Таксама да імпрэзы далучацца беларускія дыджэі.

Аналагічныя выступы пройдуць сёння і ў іншых польскіх гарадах: Кракаве, Познані і Гданьску. Уваход на ўсе мерапрыемствы будзе вольным.

“Нашая мэта — аб’яднацца праз музыку і мастацтва”, – дадаў Аляксандр Багданаў.

***

У нядзелю, 26 студзеня, у Варшаве, Познані, Кракаве і Гданьску адбудзецца сінхронны фестываль салідарнасці і культуры «Belarus Outside Sound System».


Ён аб’яднае ўдзельнікаў вакол каштоўнасцей свабоды і салідарнасці праз музыку і мастацтва. 

Уваход паўсюль вольны.

Што па лайнапах: 

У Варшаве выступяць:

  • РСП
  •  Пукст і Агаян
  •  Гітара і Барабаны
  •  KAŠMAR
  •  LÖS
  •  el.zi.al

Дыджэй-сэты раздадуць:

  • Scarlett
  • Papa Bo Selektah
  • Kipah 

Дата: 26 студзеня 

Час: з 18.00 (час мясцовы) 

Месца: Hydrozagadka і Chmury, 11 Listopada 22, Варшава

У Познань выбіраюцца:

  • ŠUMA
  •  Anastasia Rydlevskaya
  • MANDZIK
  • Domsun

Дыджэяць:

  • Domsun
  • kornej 

Дата: 26 студзеня 

Час: з 18.00 (час мясцовы) 

Месца: w_sercu, al. Niepodległości, 30, Познань

Кракаў, сустракай:

  • WTBSK
  •  Ana Zhdanova
  •  Mustelide
  •  pocket.rave 

За дыджэйскім пультам:

  • lil.yury
  • _aslamin_ 
  •  helga

Дата: 26 студзеня 

Час: з 16.00 (час мясцовы) 

Месца: Ultra Bar і stakkato, Ślusarska, 9 і 9а, Кракаў

У Гданьску запальваюць:

  •  Ягор Забелаў
  •  Soyuz

Кампанію складуць дыджэі:

  • Startsev
  • nsnva 

Дата: 26 студзеня 

Час: з 18.00 (час мясцовы) 

Месца: Czudner, Łąkowa 35/38, Гданьск

Беларускае Радыё Рацыя