BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Аляксандр Баль у Беластоку

У пятніцу, 10 траўня, у хабе «Новая Зямля» грае канцэрт бард Аляксандр Баль.

This image has an empty alt attribute; its file name is kvj1n8ntd9z1qt0aj.jpg

Дата: 10 траўня. Час: 19.00 (час мясцовы). Месца: беларускі хаб «Новая Зямля», ul. Wyszyńskiego 6a, Беласток. 

Вас чакае ўтульны вечар аўтарскай музыкі, якая натхняе на барацьбу за свабоду і справядлівасць.

Аляксандр Баль — аўтар-выканаўца і бард з Магілёва. Спадар Аляксандр быў вымушаны звольніцца з Магілёўскага абласнога драматычнага тэатра і пакінуць Беларусь пасля арышту. 

Уваход вольны, шчыра вітаюцца данаты.

Арганізатары