Пісьменнік Аляксандр Чарнуха і кнігавыдаўца Крысціна Дробыш зладзілі сумесны перформанс. “Акцыя” адбылася ў варшаўскай кавярні.

З чаго ўсё пачалося і чым скончылася, нашаму радыё распавёў Аляксандр Чарнуха:
-Гэта ініцыятыва Крысціны Дробыш. Яна даўно гэтым займаецца, яна проста пакідае ў кавярнях, дзе ёсць кніжная палічка, беларускія кніжкі, вось такія пасхалачкі. І тут мы таксама вырашылі пакінуць кнігу – пасхалку, бярыце, чытайце. Яе амаль у той жа дзень знеслі з кавярні.
Таксама на выходных Аляксандр прэзентаваў у Варшаве (ужо другі раз) сваю кнігу апавяданняў “Гвалт”. Падзея адбылася ў кнігарні “Кнігаўка” пры поўнай зале.
Цяпер жа творца рыхтуецца да еўрапейскага туру, прысвечанага прэзентацыі кнігі.
Цалкам гутарка:









Беларускае Радыё Рацыя






