Два гады свайго існавання адзначае праект «Міністрэства сепультуры».

Пра адметнасць гэтага праекту распавядае яго стваральнік, журналіст Аляксандр Чарнуха:
– Удалося зрабіць больш за 200 тысяч гадзін кантэнту «Беларускую музыку па-беларуску», гэта больш за паўтары тысячы праглядаў і 64 выпускі. Мне падаецца, што гэта добры вынік для нішавай тэмы, нішавай гісторыі, якой з’яляецца «Міністэрства сепультуры». Мы ўдзячныя людзям, якія глядзяць, падтрымліваюць.
Па словах Аляксандра Чарнухі, у такіх праектах няма канкурэнцыі:
– Я думаю, што мы ўсе працуем на супольную справу. Я не ўспрымаю людзей, якія зараз нешта робяць пра беларускую музыку, як канкурэнтаў. Мы ўсе разам працуем на карысць беларускай музыкі. Я б хацеў, каб былі не толькі сённяшнія 2-3 праекты, а яшчэ 10-20 такіх праектаў, каб мы ўсе рабілі нешта сваё адметнае.
Аляксандр Чарнуха знаходзіцца ў ЗША ў туры з прэзентацыяй сваёй кнігі «Гвалт», і ўжо напрыканцы сакавіка – пачатку красавіка 2025 года ён плануе завітаць з гэтай прэзентацыяй у Беласток.
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя






