BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Аляксандр Чарнуха ў Беластоку: Я вельмі задаволены сустрэчай

У беластоцкім хабе «Новая Зямля» адбылася сустрэча з літаратарам і стваральнікам «Міністэрства сепультуры» Аляксандрам Чарнухам.

Аляксандр Чарнуха
Аляксандр Чарнуха

Чарнуха прадставіў беларусам Беластоку сваю новую кнігу «Гвалт», а таксама распавёў цікавыя факты пра беларускую музыку.

Вынікі сустрэчы каментуе Аляксандр Чарнуха:

– Цудоўная сустрэча, вельмі шмат людзей, якія сапраўды неабыякавыя да таго, што адбываецца ў беларускай музыцы, і ім сапраўды цікавая беларуская літаратура. Шмат вельмі цікавых думак, вельмі цёплых успамінаў, таму што людзі прыйшлі ў тым ліку і тыя, якія на мяне шмат у чым паўплывалі. І гэта вельмі кранальна, і я вельмі задаволены сустрэчай.

Напрыканцы імпрэзы кожны ахвотны змог набыць кнігу «Гвалт», атрымаць аўтограф, а таксама набыць цікавы і арыгінальны мерч, які робіць сям’я Чарнухі.

Цалкам матэрыял:

Аляксандр Чарнуха
Аляксандр Чарнуха
Аляксандр Чарнуха

Беларускае Радыё Рацыя