BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Аляксандр Енджэеўскі: Мы жывыя і на свабодзе. А гэта галоўнае!

“Мы – не панаехаўшыя, мы прыехалі… Прыехалі, каб нешта рабіць, прыехалі, каб аб’ядноўваць беларусаў”.  Кажа наш сённяшні Госць Рацыі –  гарадзенскі акцёр, рэжысёр, эмігрант, Аляксандр Енджэеўскі.

Ён разам з яшчэ дзвюма асобамі стварыў у Беластоку тэатр “Pryehali” і працягвае займацца любімай справай надалей.  

РР: Вы ўжо амаль два гады ў Беластоку, у эміграцыі. Гэта два добрыя гады, сумныя гады – як бы Вы іх назвалі?

Аляксандр Енджэеўскі: Па-перашае, я хацеў бы сказаць,  якія гэта гады мы, людзі, і я, як чалавек, можам вырашаць самі. Ёсць такая вельмі цікавая справа, якая называецца рэфрэймінг – гэта псіхалагічны момант, калі ты ў не зусім добрых рэчах можаш знаходзіць нейкія плюсы. І я зараз гэтым займаюся. І шчыра кажучы, нават без рэфрэймінга плюсаў больш, чым мінусаў. Пералічыць плюсы?

РР: Так, кораценька.

Аляксандр Енджэеўскі:Гэта нешта новае. Па-першае, магчымасці. Магчымасці адкрыліся, іх вельмі многа. Па-другое, мы зрабілі свой тэатр, што, мне падаецца, у Беларусі вельмі цяжка было б зрабіць. Я зараз заканчваю школу і буду масажыстам. Па-трэцяе, мая дачка – яна не білінгва, яна трылінгва: размаўляе па-расейску, па-беларуску і па-польску. І мне падаецца, гэта цудоўны досвед. Што яшчэ? Мы жывыя і на свабодзе. А гэта галоўнае! А што будзе далей, гэта няважна, бо трэба жыць сёння і зараз.

РР: Свой тэатр “Pryehali” – некалькі словаў, што значыць свой тэатр і як яго можна стварыць?

Аляксандр Енджэеўскі: Я амаль што 25 гадоў працаваў у Гарадзенскім тэатры лялек, як актор і таксама як рэжыссёр я рабіў і пастаноўкі, і канцэрты, і спектакль. А потым мяне і адну маю калегу звольнілі з тэатра, “папрасілі”, як кажуць. Сказалі, што лепей вы самі, чым мы вас. Мы апынуліся ў Беластоку і вырашылі зрабіць свой тэатр.  Калі людзі чуюць тэатр, то яны ўяўляюць, што гэта нейкі будынак, у якім многа людзей і так далей. Наш тэатр пачынаўся на кухні. І зараз таксама некаторыя рэчы на кухні робяцца, бо тэатр зрабілі я, мая жонка Кацярына Еўдакімава, якая галоўны мастак нашага тэатра, і мая калега Настасся Суханосік. І мы на тры асобы зрабілі гэты тэатр. Кожны можа зрабіць тэатр. Ён можа выглядаць па-рознаму, але ён будзе называцца тэатрам. І з дапамогай Рады культуры, з дапамогай Фонда “Тутака” мы зрабілі спектакль па апавяданнях Вольгі Гапеевай “Сумны суп”. Гэты спектакль атрымаўся вельмі добра, ён сямейны. З гэтым спектаклем мы і ў Беластоку выступалі, і ў Варшаве, і ў Кракаве, і ва Уроцлаве. З дапамогай Рады культуры мы атрымалі грант мабільнасці. Плануем зараз паехаць далей. Таксама зараз мы працуем над яшчэ адным спектаклем, які мы рабілі ў Гародні – гэта “Ванільнае марозіва з лімонам”, гэта для дарослых. Планаў грамаддзё, не хапае толькі часу і сродкаў, як заўсёды. Таму робім так, як можам, пішу гранты, шукаем знаёмствы.   

Цалкам гутарка:

Беларускае Радыё Рацыя