За аўтарствам гурта RAZAM і Івы Марэшавай у выкананні сімфанічнага аркестра ў Чэхіі загучалі беларускія песні.

Аляксандр Ясінскі (фота з фэйсбука)
Альбом атрымаў назву Na dně mojí duše (На дне маёй душы), – распавёў баяніст і кампазітар гурта Аляксандр Ясінскі:
– Два гады таму мы атрымалі прапанову ад аркестра філармоніі Градзец-Кралава. Гэта горад на ўсходзе Багеміі. Атрымалі прапанову запісаць супольны дыск і выступіць з канцэртамі. Адзін з канцэртаў мы адыгралі паўтара гады таму непасрэдна ў Градцы-Кралава. А другі канцэрт нас чакае ў нядзелю, 6 красавіка, у Празе, які будзе з’яўляцца прэзентацыяй гэтага альбома.
Аляксандр Ясінскі дадаў, што ў альбоме змешчаныя тэксты Уладзіміра Караткевіча, Валярыны Куставай, Алеся Плоткі і беларускі фальклор у сучасным сімфанічным гучанні.
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя






