BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Аляксандр Ясінскі: За час працы за мяжой я змяніў погляд на адукацыю

Беларускі баяніст, кампазітар і выканаўца, які цяпер жыве ў Чэхіі, Аляксандр Ясінскі выкладае ўрокі музыкі.

Аляксандр Ясінскі (фота з фэйсбука)

“За час сваёй працы за мяжой я змяніў погляд на адукацыю”, – распавёў артыст.

-Я спачатку спрабаваў дзяцей то па-добраму, то па-харошаму, то матываваць выступамі ў конкурсах, у канцэртах. Штосьці атрымоўвалася, штосьці – не, я адчуваў вялікую стомленасць і вялікае расчараванне. І ў выніку я даспеў да думкі, што чалавек – не важна ў якім узросце – заслугоўвае ў першую чаргу павагі. І ён мне, як выкладчыку, нічога не мусіць. Адзінае, што мы разам робім, – гэта добра бавім час з музыкай.

Аляксандр адзначае, што выкладчыкі ў Чэхіі і самі часта выступаюць.

Цалкам гутарка:

Беларускае Радыё Рацыя