BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Аляксандр Лукашук прэзентаваў кнігу “Там, дзе няма цемнаты: Радыё Свабода”

Экс-дырэктар Беларускай службы Радыё Свабода Аляксандр Лукашук прэзентаваў у Варшаве сваю кнігу “Там, дзе няма цемнаты: Радыё Свабода”.

“Мне было важна падзяліцца досведам”, – распавёў аўтар:

– Я лічу, што ў Беларусі вельмі мала кніг пра гісторыю журналістыкі, няма ўспамінаў рэдактараў галоўных газет, радыёстанцый. Паглядзіце, якая ў нас гісторыя партал TUT.BY і Зісер, БелаПАН і Алесь Ліпай, газета “Свабода” і Ігар Гермянчук. Яны ўсе заслугоўваюць кнігі. Журналісты, галоўныя рэдактары, дырэктары мусяць пісаць. Трэба гэту прафесію асэнсоўваць і паказваць яе для іншых. У гэтым сэнсе, скончваючы працу на “Свабодзе”, я хацеў бы зафіксаваць свой досвед.

Прэзентацыя кнігі адбылася спачатку на Кніжным Кірмашы, а пасля – на сустрэчы ў Прэс Клубе. Таксама можна было набыць кнігу, сродкі ад яе будуць накіраваныя палітзняволенным беларускім журналістам.

Беларускае Радыё Рацыя