BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Аляксандр Памідораў шкадуе, што не з’ехаў з Беларусі раней

Беларускі музыка Аляксандр Памідораў перакананы: з краіны можна і трэба было яму з’язджаць раней.

“Толькі ў эміграцыі я даведаўся, што магу нешта рабіць рукамі”, – дадаў шоўмэн.

– Выснова адна: Трэба было з’язджаць з краіны раней. Калі мы нічога не робім са сваёй краінай і не выходзіць – значыць трэба было зʼязджаць раней. У мяне былі падставы каб зʼехаць – і ў 1999 годзе, у 2000, у 2002. Калі б я гэта зрабіў – усё склалася б інакш. Зусім па-іншаму склалася б жыццё. То бок я б зразумеў што я нешта магу рабіць значна раней.

Нядаўна ў Варшаве адбыўся канцэрт Аляксандра Памідорава, прымеркаваны да 2-годдзя жыцця ў Польшчы.

Беларускае Радыё Рацыя