BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Аляксандр Ждановіч адзначае дзень народзінаў

24 чэрвеня – дзень нараджэння вядомага беларускага актора і тэлевядоўцы Аляксандра Ждановіча, якога гледачы ведаюць найперш пад сцэнічным імем Маляваныч.

Ён застаецца яскравай фігурай у айчыннай культуры, працягвае працу на сцэне, удзельнічае ў грамадскіх ініцыятывах і працуе над кніжнымі выданнямі. Пра планы, літаратурную дзейнасць і будучыя праекты распавядае Аляксандр Ждановіч:

-Чатыры кніжкі дзіцячыя. І я пішу яшчэ, казак у мяне шмат. На “Кніжным возе” дзевяць казак я агучыў. Карацей кажучы, абнаглеў.

Па словах актора, яму вельмі падабаецца пісаць кнігі для дзетак:

-Планы пісаць яшчэ кніжкі. Мне гэта падабаецца. Часу няма, цяпер самы пік занятасці, у мяне – восем груп дзіцячых тэатральных у Варшаве. Зараз якраз часы справаздачных спектаклікаў, канцэртаў. Таму я стаміўся крыху і мне хочацца выдыхнуць.

А беларусы Падляшша змогуць пабачыць Маляваныча ўжо праз два тыдні на фэсце “Тутака”, куды ён прыедзе не выступаць, а проста адпачыць і пабачыцца з іншымі бедарусамі.

Цалкам гутарка:

Беларускае Радыё Рацыя