Аляксандр Ждановіч 8 ліпеня пакажа ў Варшаве пастаноўку “Батлейка-Шагал”. Імпрэза будзе змяшчаць таксама біяграфічныя факты з жыцця мастака.

Госць Рацыі – акцёр і рэжысёр Аляксандр Ждановіч – расказаў, як узнікла ідэя спектакля:
–Гэта такі своеасаблівы праекцік, спектакль, які нарадзіўся ў сярэдзіне 2022 года ў Тбілісі. Гэта быў пачатак па сутнасці маёй міграцыі. Гэта быў пачатак вайны ва Украіне. І мне прыйшла ў галаву ідэя ўвогуле займацца батлейкай, бо ў мяне быў такі досвед – больш за пяць гадоў я быў мастацкім кіраўніком Фестываля батлеечных і лялечных тэатраў у Менску. І потым вырашыў займацца батлейкай. Але Рада культуры абвясціла той год – а гэта быў год юбілею Купалы і Шагала адначасова, іх годам. І прыярытэтнымі былі б такія праекты. Шагал – мастак, якога я вельмі люблю. І ў галаву стрэльнула такая дзіўная ідэя – спалучыць мастацтва старажытнае, народнае мастацтва батлейкі і расказаць праз батлейку пра Шагала.
Цалкам гутарка:
Беларускае Радыё Рацыя