Першая беларуская музычныя прэмія ў эміграцыі “Uwaga!” адбудзецца ў Варшаве 13-га красавіка.
“Нашая мэта – падтрымаць артыстаў”, – распавёў сённяшні Госць Рацыі, суарганізатар падзеі Аляксей Ажогін у размове з маёй калегай Марынай Савіцкай.
РР: Вы вырашылі зладзіць музычную прэмію. Чаму?
– Таму што гэтага тут няма, і каб падтрымаць нашых музыкаў, арганізатараў, і ўвогуле ўсіх тых, хто пераехаў. Эміграцыя гэта складаная справа, каб людзі атрымалі нейкі дафамін. Таксама і гледачы якія прыйдуць, я думаю што гэтая імпрэза будзе вельмі цікавай.
РР: Як будзе ладзіцца сама імпрэза?
– Будзе ладзіцца добра. Гэта будзе субота 13 красавіка. Я так пра сябе думаю, што субота – гэта беларуская пятніца, бо шмат хто працуе па суботах таксама. Каб усім было зручна, мы менавіта абралі суботу. Чаму красавік, таму што цёпла.
РР: Акрамя ўласна намінацыі, у Вас на падзеі выступяць і музыкі. Хто менавіта, і чаму такі склад?
– Па-першае таму, што я іх добра ведаю, і яны дакладна трапляюць у гэтую гісторыю пра эміграцыю. Ва ўсіх там вельмі асабістыя гісторыі, як яны патрапілі сюды. Гурт «Атэста», звязана шмат што з ім. Алесь Францішак Мышкевіч таксама быў рэзідэнтам «Графіці», можа таму. То бок не тое, каб гэта зрабіць як рэінкарнацыю ці рэлакацыю, але зрабіць як дома, задача такая. Таму гэтыя музыкі, яны заграюць гэтыя сэты, і ўсе адчуюць як дома.
РР: Што ўкладаеш у паняцце «зрабіць як дома»?
– Камфортна, бяспечна, ну і абдымашкі. Калі грае гурт, табе проста хочацца абдымацца, гэта маё. Я не ведаю, як у Вас, намагаемся зрабіць вось так.
Цалкам размову слухайце ў далучаным файле:
Музычная Прэмія “Uwaga!” адбудзецца 13-га красавіка ў клубе Scena Chmielna.
Беларускае Радыё Рацыя – інфармацыйны партнёр імпрэзы.
Беларускае Радыё Рацыя