Журналіст Аляксей Дзікавіцкі стварае мультымедыйную спадарожнікавую платформу «Belarus Tomorrow», галоўная мэта якой – даць беларусам доступ да незалежнага відэакантэнту.

Вяшчанне ўжо распачалося праз спадарожнік Hot Bird, што дазволіць абыйсці магчымыя абмежаванні ў інтэрнэце.
Кажа Аляксей Дзікавіцкі:
– Прыкладанне, якое можна будзе скачаць сабе на тэлевізар і глядзець праграмы «Belarus Tomorrow». Гэтае прыкладанне ў прынцыпе нельга заблакаваць. Чалавек, які мае спадарожнік і будзе мець прыкладанне, якое мы маем намер зрабіць, можа глядзець праграмы Еўрарадыё, «Маланкі», «Нашай Нівы», кампаніі «Будзьма» і г.д. без перашкодаў незалежна ад захадаў рэжыму.
Паводле Дзікавіцкага, большасць беларускіх незалежных СМІ ў выгнанні выказалі жаданне супрацоўнічаць з новай спадарожнікавай платформай. У дадатак да спадарожнікавага вяшчання Belarus Tomorrow, у хуткім часе з’явіцца анлайн-платформа і мабільнае прыкладанне, якое дазволіць глядзець кантэнт у фармаце VOD (Video on Demand).
Беларускае Радыё Рацыя






