Белсат сёння: пачаўся новы восеньскі сезон на фоне фінансавай нестабільнасці. Пра гэта расказвае выконваючы абавязкі дырэктара тэлеканалу Аляксей Дзікавіцкі. Дзяржаўнае польскае тэлебачанне, да якога належыць беларускі незалежны канал – зараз працуе у статусе «фірма ў ліквідацыі». Там праходзіць рэфармаванне.
Аляксей Дзікавіцкі. Фота: “Белсат”
Як яно ідзе ды як сёння выглядаюць перспектывы, расказвае Аляксей Дзікавіцкі.
– Важная тэма гэта значна меншы бюджэт на гэты год, ад таго на што спадзяваўся «Белсат» на пачатку года. І таму нам давялося даволі сур’ёзна папрацаваць над гэтым бюджэтам, ён прыблізна на 30% меншы, чым планаваўся на гэты год. Тым ня менш праграмы ўсе выходзяць, пачаўся асенні сезон. Нам удалося абысціся без скарачэнняў кадраў, што я лічу справай фундаментальнай.
– Ну і цяпер мы ў чаканні фармальнага вырашэння нашага далейшага статусу, бо як вядома, прынятае стварэнне аб стварэнні цэнтру замежнага вяшчання ў тэлебачанні. І «Белсат» мае быць часткай гэтага цэнтру. На базе «Белсату» маюць застацца сам «Белсат», але як я разумею ў статусе рэдакцыі, а таксама асобна рускамоўная рэдакцыя. Але як гэта будзе выглядаць, мы дагэтуль на жаль не ведаем фармальных дакументаў у гэтай справе пакуль што няма.
РР: А як ты бачыш гэтую сітуацыю? У інтэрнэце багата дыскусій на гэты конт: кажуць што такім чынам «Белсат» фактычна знікае?
– Сітуацыя складаная, таму што я б не сказаў, што «Белсат» знікае. «Белсат» праўдападобна перастане існаваць у такой форме, у якой ён існуе цяпер. Цяпер «Белсат», і заўсёды быў, асобным каналам структуры польскага тэлебачання. Цяпер гэта не будзе асобны канал, а ён будзе часткай гэтага цэнтра замежнага вяшчання. І натуральна такім чынам статус «Белсату» будзе ніжэйшы, вядома. Таму што зараз «Белсат» гэта асобны канал які мае сваю дырэкцыю, сваё кіраўніцтва, свой подпіс і сваю пячатку, груба кажучы. Цяпер гэтага не будзе. Але як гэта дакладна будзе адбывацца, мы на жаль не ведаем. Таму што няма фармальных дакументаў у гэтай справе, а нас не асабліва інфармуюць.
Цалкам размову слухайце ў далучаным файле:
Белсат ствараўся ў 2007 годзе, як альтэрнатыўнае тэлебачанне для беларусаў. Зараз ён працуе на беларускай і рускай мовах. Па-ранейшаму трымае марку – незалежнага сродку масавай інфармацыі.
Беларускае Радыё Рацыя