Аляксей Дзікавіцкі не мог абмінуць Беласток з прэзентацыяй сваёй новай кнігі «Полэшук/Полешук/Poleszuk 2.0», бо ў сталіцы Падляшша жыве перакладчыца яго вершаў Міра Лукша.

У кнізе вершы перакладзены на польскую мову і транслітараваны на ўкраінскі алфавіт, што пашырае іх даступнасць для жыхароў розных куткоў Палесся.
Кажа Аляксей Дзікавіцкі:
– Мне падаецца, што такая-сякая аўдыторыя у мяне ёсць, яна ёсць і ў Беларусі, і на Піншчыне, і ва Украіне яна даволі немалая, там вельмі чакаюць заўсёды, ну і тут, сярод дыяспары, на прэзентацыі прыходзяць людзі, набываюць, чытаюць, цікавяцца, так што аўдыторыя ў мяне ёсць. І гэта самае галоўнае. Я таксама цешуся пэўным прагрэсам. Мне падаецца, што шліфуецца мова, яна робіцца больш дакладная, дасканалая.
Гэта ўжо трэцяя кніга Аляксея Дзікавіцкага, напісаная ім на палескай мове, раней выйшлі «Оньдэ» і «Світумузыка».
Цалкам матэрыял:


Беларускае Радыё Рацыя