43-ы Міжнародны Фестываль Царкоўнай Музыкі «Гайнаўка 2024» працягваецца ў Беластоку. Першы дзень фестывалю запомніўся слухачам надоўга ўрачыстым канцэртам «Трохгалоссе за мір». Падчас канцэрту выступіў зводны хор у складзе: хор «Сафія» з Украіны, хор «Mus Arietes” з Польшчы і хор «Канкордыя» Вольнай Беларусі. Сапраўднай «зоркай» вечара стаў украінскі дырыжор Аляксей Шамрыцкі, які і дырыжыраваў і выступаў у квартэце з калегамі і сам выконваў складаныя сольныя партыі.
Наша карэспандэнтка Вольга Сямашка пагутырыла з Аляксеем Шамрыцкім пра тое, як вайна паўплывала на дзейнасць хору і выбар рэпертуара, якое значэнне царкоўная музыка мае зараз і што значыць для ўкраінцаў спяваць разам з палякамі і беларусамі ў сучасных варунках:
Аляксей Шамрыцкі: Я ганаруся стаяць на сцэне з такой колькасцю, можна так сказаць, харавых фанатаў. На самой справе гэта не вельмі простая задача, таму што гэта звязана з арганізацыйным складнікам, я маю на ўвазе, як тыя хоры пасадзіць, як тыя хоры маюць разам рэпетыцыю. У нас было надта мала часу, мы літаральна з адной рэпетыцыі змаглі падрыхтаваць той канцэрт. І вось зараз перад самым канцэртам у нас была другая рэпетыцыя. Гэта сапраўды вельмі мала, але я ўспрымаю гэты канцэрт як цікавы эксперымент. Можна сказаць, што гэта выклік кожнаму з нас, таму што немагчыма заспяваць за адну рэпетыцыю, і гэта патрабуе большай канцэнтрацыі, большай увагі для кожнага харыста, таму што мы, напрыклад, спяваем шмат часу, а з іншымі спевакамі знаёмыя толькі другі дзень. І таму, вядома, для нас гэта такі творчы выклік, такі экстрым-канцэрт.
Хацелі паказаць такіх карыфеяў украінскай музыкі, такіх кампазітараў, якія аб’ядноўваюць абедзве нацыі, украінскую і польскую.
РР: Ці лёгка было пакінуць Украіну, ці выпусцілі ўсіх, ці падпадаеце ўвогуле пад мабілізацыю зараз?
Аляксей Шамрыцкі: Гэта вялікі стрэс, таму што, на жаль, мы да апошняга моманту не ведалі, ці выпусцяць нас за мяжу ці не, і літаральна ў дзень ад’езду мы атрымалі дакументы. Таму для нас быў стрэс, канешне. Добра было б, каб усё гэта было пастаўлена на нейкія прававыя рэйкі, хто едзе, хто не едзе. Але мы ўжо прызвычаіліся, бо ў нас не першыя гастролі. Бывае, што не адпускаюць, і гэта заўжды латарэя. Прычым я яшчэ дзіўлюся, як арганізатары нашых канцэртаў яшчэ церпяць тыя ўмовы. Таму што з пункту гледжання Украіны страціць найменш чатырох прызыўнікоў не вельмі добра. Але з пункту гледжання рэпутацыі ўкраінскай культуры, якая не можа гарантаваць сваё будучае сёння на заўтра, ісці на такія рызыкі, што заўтра, напрыклад, канцэрта не будзе.
Цалкам гутарку слухайце ў далучаным файле:
Беларускае Радыё Рацыя