BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Аляксей Трубкін: Захаваем беластоцкія могілкі разам

На пляцоўцы Gronka, якую ўлады Беларусі нядаўна прызналі экстрэмісцкай, ідзе збор пад назваю «Захаваем разам магілы выбітных беларусаў у Беластоку»: https://gronka.org/?fbclid=IwY2xjawIS3itleHRuA2FlbQIxMAABHYdoYLgAAgGWdTI7pQiip2c4u1o3kC79k8JmrV9dcLawhhWewwSDjqPqOA_aem_05IjqgG17uEqVcKfrIXp9Q#/causes/recSJkHApNrXV3jZI

Пра тое, як ідзе збор, кажа ініцыятар акцыі па захаванні магіл выбітных беларусаў Аляксей Трубкін:

-Ужо сабрана больш за траціну патрэбных сродкаў. Я шчыра скажу, пазітыўна здзіўлены, бо асабліва не спадзяваўся. Зразумела, справа такая спецыфічная, і можа нават хтосьці мог бы сказаць, справа не першай патрэбы, але я лічу, што гэта тое, што нас павінна аб’ядноўваць. Менавіта клопат пра пахаванні беларусаў, якія ў свой час рабілі тое ж самае фактычна, што мы цяпер – змагаліся за Беларусь, займаліся беларускай справай.

Аляксей лічыць, што на беластоцкіх могілках пахаваныя несправядліва забытыя беларускія дзеячы:

-На жаль, гэта або малавядомыя, або зусім невядомыя людзі. Хоць яны зрабілі вельмі шмат. Можа быць некалькі слоў пра кожную асобу. Варта, напэўна, пачаць з Канстанціна Кіслага, ён зрабіў шмат у сферы культуры, быў арганізатарам хораў, як у Беластоку, так пазней і ў эміграцыі.

Паводле словаў каардынатара праекта, толькі за тыдзень запуска праекта атрымалася сабраць 1005 з неабходных 2650 еўра. Збор працягваецца, важнай з’яўляецца любая сума падтрымкі.

Для тых, хто ахвяруе на гэты праект, яго аўтары падрыхтавалі цэлы шэраг цікавых прызоў, сярод   якіх паштоўкі і закладкі, кубкі і цішоткі.

А для тых, хто ахвяруе больш за 100 еўра, будзе наступны падарунак: худзі з капюшонам з выявай беларускіх дзеячаў, каб насіць нашу культуру з гонарам плюс эксклюзіўны імянны плакат, а таксама экскурсія па беластоцкіх могілках.

Цалкам гутарка:

Беларускае Радыё Рацыя