BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Амаль страчаная спадчына: пад Беластокам прэзентуюць унікальны фотаальбом Ластоўскага

У суботу, 1-га сакавіка, у Падляшскім музеі народнай культуры ( ул. Leśna 7, Васількаў) адбудзецца прэзентацыя альбома “Экспедыцыя Вацлава Ластоўскага 1928 году”. Выданне змяшчае каля 300 рэдкіх фотаздымкаў, зробленых падчас этнаграфічнай экспедыцыі на Мазыршчыну і Случчыну.

Кажа супрацоўніца Цэнтра беларускай культуры ў Беластоку Юлія Сівец:

У альбом увайшлі каля 300 фотаздымкаў. Гэта ўнікальны альбом, таму што паказвае жыццё беларусаў да калектывізацыі на Мазыршчыне і на Случчыне. Вацлаў Ластоўскі быў рэпрэсаваны, а ягоную спадчыну спрабавалі знішчыць. Мог бы знікнуць і гэты альбом. Але дзякуючы мужнасці музейшчыкаў, альбом быў захаваны і падчас ІІ Сусветнай вайны ён быў адпраўлены за мяжу, а менавіта ў Лондан. І арыгінал гэтага альбома знаходзіцца зараз у Лондане.

На прэзентацыі фотаальбома выступіць выдавец Ігар Іваноў. Таксама госці змогуць пабачыць рэканструкцыю традыцыйнага строю і паслухаць капэлу “Бліска”. Дзяцей чакаюць цікавыя майстар-класы. Пачатак а 13-й гадзіне.  Уваход вольны.

Цалкам матэрыял:

Фота: ЦБК
Фота: ЦБК

Вольга Сямашка, Беларускае Радыё Рацыя