BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

AnaMova і Heartbreaking Performance знялі кліп на сінгл “Rite of Passage”

Польска-беларуская спявачка AnaMova і арт-калектыў Heartbreaking Performance зняў кліп на сінгл “Rite of Passage”. Песня прысвечаная Лізе – беларусцы, якая была згвалтаваная і пасля памерла ў бальніцы Варшаве. Як распавяла артыстка, кампазіцыя выказвае супраціў:

– Мая творчасць, як спявачкі, творчасць Heartbreaking Performance, як арт-групы, мы ўсё ж такі супраціў, мы не хочам здавацца. Не хочам здавацца рэжыму, не хочам здавацца жорсткасці, не хочам здавацца таму, што няправільна ў гэтым свеце. Канешне мы разумеем, што ўсё мабыць не выправім. Але мы прынамсі можам змагацца за тое, што нам дорага, за тых, што за сябе змагацца не можа. Гэтая песня я на пра тое, што я паспрабавала ўявіць сабе, што адчувае жанчына ў такой сітуацыі перад смерцю.

Цяпер кліп даступны на YouTube і ў сацсетках АnaMova і HbP. У здымках прымалі ўдзел беларускія і польскія акцёры і актывісты.

YouTube player

Беларускае Радыё Рацыя