
Беларуская спявачка AnaMova прэзентавала кампазіцыю “(Not so) Jingle Bells”. “Чым больш я слухала гэтую песню, тым больш я разумела, што яна не пра Раство ці зіму, а пра наш свет”, – патлумачыла артыстка:
– Нашае пакаленне расло на фільмах пра Раство – “Адзін дома”, “Гары Потар”, “Рэальная любоў”. Я чакала на Раство нейкі цуд. Кожны год мы з сям’ёй збіраліся і я адчувала гэты цуд. Пасля 2020 я ўжо не магу адчуць гэтага цуду.
“Атрымалася песня, у якую я ўклала ўвесь боль і смутак, што цуд на Раство – гэта вялікі фэйк”, – дадала Ана Мова.
Паслухаць трэк можна па спасылцы.
Беларускае Радыё Рацыя






