BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

AnaMova ў Беластоку

Артыстка, якая ў сваёй творчасці міксуе розныя жанры ад тэхна да року, зайграе песні з будучага альбому “Spoviedź”, прысвечанага самаідэнтычнасці беларусаў. “Будуць і іншыя творы”, – распавядае артыстка:

– Там прагучаць іншыя кампазіцыі, сярод якіх напрыклад песня, якую я напісала. Разам з The Heartbreaking Performance team мы знялі кліп пра гендарны гвалт. Гэта было вельмі актуальна заўсёды, але ў сакавіку прагучала новымі цяжкімі ноткамі. Таксама прагучаць медытатыўныя сінтэзатарныя імправізацыі.

AnaMova нарадзілася ў Менску, з 2016 вядзе творчую дзейнасць у Польшчы. Пачала свой творчы шлях як рок-музыка, працягнула кар’еру ў галіне оперы. Зараз засяродзілася на ўласных творах.

Беларускае Радыё Рацыя