Беларуска-польская спявачка AnaMova выступіць сёння, у пятніцу, 25 красавіка, у Варшаве. “Гэта будзе мой першы выступ амаль за год”, – распавяла артыстка.

– Там будзе лайв-сэт, гэта будзе электронны эмбіэнт з аналагавымі сінтэзатарамі. Таксама магчыма заспяваю некалькі сваіх песень. Канцэрт, з якога я планую пачынаць сваю «адноўку». Будуць і нейкія больш танцавальныя, больш моцныя трэкі. Таксама з цікавага, што большасць канцэрту будзе імправізаванае ў рэжыме рэальнага часу.
Імпрэза пройдзе на пляцоўцы Mistyk (Brzeska 23). Пачатак у 20:00.
Беларускае Радыё Рацыя






