BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Анастасія Хмель пра новы кліп гурта Kriwi

Наш новы кліп – адлюстраванне нашага цяперашняга жыцця. Так пракаментавала новае відэа на кампазіцыю “Дадому” гурта Kriwi удзельніца калектыву Анастасія Хмель:

– Канцэпцыя такая, што мы такія раз’яднаныя з-за таго, што адбываецца зараз. Сапраўды гэтыя здымкі адбываліся паасобку ў розных гарадах. Да нас прыязджаў рэжысёр, кожная асоба хадзіла па горадзе. Пасля, калі ён гэта ўсё спалучыў, то апынулася, што мы разам, але заўсёды ў нейкім іншым кадры і гэта насамрэч адлюстроўвае тое, як мы зараз жывём.

Цалкам размову слухайце ў далучаным файле:

Цяпер Анастасія Хмель цяпер жыве ў Кракаве, Валерыя Новік – ва Уроцлаве, а Вераніка Круглова – у Берліне.

YouTube player

Беларускае Радыё Рацыя